?

Log in

No account? Create an account

melnikau1980


Блог гісторыка Ігара Мельнікава


Previous Entry Share
Выстава пра беларусаў у Арміі Андэрса адкрылася ў Мінску
melnikau1980

У рэшце рэшт, удалося адчыніць і другую нашую выставу пра беларускіх жаўнераў Войска Польскага. Без падтрымкі Амбасады Рэспубліцы Польшча ў Беларусі, наўрадці атрымалася бы гэта зрабіць, але, дзякуй Богу, наша сумесная праца скончылася поспехам і праект рэалізаваны.
Выстава адчынілася ў знакавым месцы. Музей гсторыі Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца галоўнай музейнай пляцоўкай у Беларусі, дзе ўвага канцэнтруецца менавіта на вайсковай гісторыі.





Мундзір капітана 3-й дывізіі карпацкіх стральцоў 2-га польскага корпуса, вясна 1945 г.

Мундзір радавога 5-й крэсавай дывізіі 2-га польскага корпуса, май 1944 г.


Мундзір капітана 83-га пяхотнага палка з Кобрына, верасень 1939 года
На жаль, да апошняга моманту там не любілі ўзгадваць беларускіх жаўнераў верасня 1939-га, ці андэрсаўцаў. Так, фота Янкі Брыля ў польскай рагатыўцы і здымак Язэпа Жамойдзіна ў брытанскім бярэце з польскім арлом прысутнічаюць у экспазіцыі, але гэтыя факты губляюцца ў агульнам масіве савецкай гісторыі. Між тым, беларусы змагаліся з нацызмам на розных франтах Другой Сусветнай і пра іх гераізм варта ведаць у больш шырокім кантэксце.


Выступае дачка генерала Андэрса, спадарыня міністр Анна марыя Андэрс

На нядаўняй рэканструкцыі бітвы пад Млавай мне пашчасціла сустрэць 102-х гадовага ветэрана Войска Польскага, які адзначыў, што беларусы былі сапраўды мужнымі  жаўнерамі і не хаваліся пад кулямі. Пра гэта кажуць палякі, брытанцы, немцы, французы, амерыканцы. Але на Радзіме герояў пра іх подзіг забылі…Жудасна.





З Аннай Марыяй Андэрс падчас адкрыцця выставы "Беларусы ў Арміі Андэрса"

З Амбасадарам яе Вялікасці каралевы Вялікабрытаніі ў Беларусі, спадарыняй Фіёнай Гіб на выставе пра беларускіх жаўнераў Арміі Андэрса
Каб гэтага не было, я раблю выставы, пішу кнігі, здымаю дакументальнае кіно. Беларусы павінны памятаць мужнасць сваіх продкаў, якія яшчэ ў верасні 1939 года зрабілі першы крок да пераможнага траўня 1945-га.
Нагадаю, выстава “Беларусы ў 2-м польскім корпусе” будзе працаваць у Музее гісторыі Вялікай Айчыннай да 2 кастрычніка ўключна. А зусім хутка адбудзецца прэзентацыя маёй новай кнігі “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг. Паміж Варшавай і Масквой”.