melnikau1980


Блог гісторыка Ігара Мельнікава


Выстава пра беларусаў у Арміі Андэрса адкрылася ў Мінску
melnikau1980

У рэшце рэшт, удалося адчыніць і другую нашую выставу пра беларускіх жаўнераў Войска Польскага. Без падтрымкі Амбасады Рэспубліцы Польшча ў Беларусі, наўрадці атрымалася бы гэта зрабіць, але, дзякуй Богу, наша сумесная праца скончылася поспехам і праект рэалізаваны.
Выстава адчынілася ў знакавым месцы. Музей гсторыі Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца галоўнай музейнай пляцоўкай у Беларусі, дзе ўвага канцэнтруецца менавіта на вайсковай гісторыі.





Мундзір капітана 3-й дывізіі карпацкіх стральцоў 2-га польскага корпуса, вясна 1945 г.

Мундзір радавога 5-й крэсавай дывізіі 2-га польскага корпуса, май 1944 г.


Мундзір капітана 83-га пяхотнага палка з Кобрына, верасень 1939 года
На жаль, да апошняга моманту там не любілі ўзгадваць беларускіх жаўнераў верасня 1939-га, ці андэрсаўцаў. Так, фота Янкі Брыля ў польскай рагатыўцы і здымак Язэпа Жамойдзіна ў брытанскім бярэце з польскім арлом прысутнічаюць у экспазіцыі, але гэтыя факты губляюцца ў агульнам масіве савецкай гісторыі. Між тым, беларусы змагаліся з нацызмам на розных франтах Другой Сусветнай і пра іх гераізм варта ведаць у больш шырокім кантэксце.


Выступае дачка генерала Андэрса, спадарыня міністр Анна марыя Андэрс

На нядаўняй рэканструкцыі бітвы пад Млавай мне пашчасціла сустрэць 102-х гадовага ветэрана Войска Польскага, які адзначыў, што беларусы былі сапраўды мужнымі  жаўнерамі і не хаваліся пад кулямі. Пра гэта кажуць палякі, брытанцы, немцы, французы, амерыканцы. Але на Радзіме герояў пра іх подзіг забылі…Жудасна.





З Аннай Марыяй Андэрс падчас адкрыцця выставы "Беларусы ў Арміі Андэрса"

З Амбасадарам яе Вялікасці каралевы Вялікабрытаніі ў Беларусі, спадарыняй Фіёнай Гіб на выставе пра беларускіх жаўнераў Арміі Андэрса
Каб гэтага не было, я раблю выставы, пішу кнігі, здымаю дакументальнае кіно. Беларусы павінны памятаць мужнасць сваіх продкаў, якія яшчэ ў верасні 1939 года зрабілі першы крок да пераможнага траўня 1945-га.
Нагадаю, выстава “Беларусы ў 2-м польскім корпусе” будзе працаваць у Музее гісторыі Вялікай Айчыннай да 2 кастрычніка ўключна. А зусім хутка адбудзецца прэзентацыя маёй новай кнігі “Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг. Паміж Варшавай і Масквой”.

Сымбаль свабоды - symbol wolności
melnikau1980
Для беларусаў генерал Уладзіслаў Андэрс – сымбаль свабоды. Менавіта ён уратаваў тысячы беларусаў, украінцаў, яўрэяў з савецкіх лагераў. Як? Яны былі мабілізаваныя ў войска яго імя, якое фарміравалася на тэрыторыі Савецкага Саюза.

Эмблема 5-й Крэсовай дывізіі, 2-га Польскага корпуса, 8-й Брытанскай арміі
Памятаеце размову ў Крамлі ў снежні 1941 года? Сталін тады сказаў: “Навошта Вам тыя беларусы, украінцы і яўрэі? Вам патрэбныя палякі, яны найлепшыя жаўнеры”. На што Андэрс адказаў: “Беларусы былі добрымі жаўнерамі яшчэ падчас кампаніі 1939 года”. Генерал гэта добра ведаў, бо камандаваў Навагрудскай кавалерыйскай брыгадай. Беларусы сапраўды былі добрымі жаўнерамі тады. І пазней, у бітвах пад Монтэ-Касіна, Балоніяй, Анконай, паўсюль, дзе змагаўся 2-гі польскі корпус, беларусы мужна змагаліся з ворагам. Нашыя суайчыннікі атрымалі шмат польскіх узнагарод. І пра гэта павінны памятаць жыхары сённяшняй незалежнай Беларусі. Выдатна, што ўжо дачка генерала, спадарыня Анна Марыя Андэрс спрабуе адбудаваць гістарычныя масты паміж нашымі дзяржавамі. Нас шмат аб’ядноўвае. І пра гэта варта памятаць!
\
Генерал Уладзіслаў Андэрс
Dla Białorusinów generał Władysław Anders – to symbol wolności. Właśnie on uratował tysiące Białorusinów, Ukraińców, Żydów z radzieckich łagrów. Jak? Bo zostali powołani do Armii jego imienia, która się formowała na terenie Związku Radzieckiego. Pamiętacie rozmowę na Kremlu w grudniu 1941 r.? Stalin wtedy powiedział: „Co wam po Białorusinach, Ukraińcach i Żydach? Wam potrzebni Polacy, to najlepsi żołnierze”. Na co generał powiedział: „Jeśli chodzi o Białorusinów, to byli dobrymi żołnierzami podczas wojny 1939 roku”. On to dobrze wiedział, bo w trakcie kampanii wrześniowej 1939 r. dowodził Nowogródzką brygadą kawalerii. Białorusini rzeczywiście byli dobrymi żołnierzami wtedy. I byli w następnych kampaniach: pod Monte-Cassino, Bolonii, Ankonie i innych miejscach, gdzie walczył 2-gi Korpus Polski. Nasi rodacy walczyli bardzo dzielnie i dostali wiele polskich odznaczeń bojowych. O tym dzisiejsi Białorusini powinni pamiętać. I fajnie, że dziś już córka generała, pani Anna Maria Anders próbuje odbudować mosty historyczne między naszymi państwami. Sporo nas łączy. I o to warto pamiętać!

Анна Марыя Андэрс. Калі дакранаешся да легенды
melnikau1980
Падчас сваіх гістарычных даследадаванняў шмат разоў узгадваў асобу генерала Уладзіслава Андэрса. Гэты чалавек – сапраўдны сімвал Польшчы, якая пад час Другой Сусветнай вайны змагалася з нацызмам.
Ён мужна супрацьстаяў вермахту ў верасні 1939 года са сваёй Навагрудскай кавалерыйскай брыгадай. Прайшоў пекла Лубянкі, каб у 1941 годзе ўзначаліць войска свайго імя. Так, Войска Польскае ў СССР, якое пазней ператворыцца ў 2-гі польскі корпус у складзе 8-й брытанскай арміі будуць называць Арміяй Андэрса.

Уладзіслаў Андэрс у Крамлі, снежань 1941 года

Генерал Уладзіслаў Андэрс
Менавіта яе жаўнеры будут біць нацыстаў у Афрыцы, Італіі, Францыі. Сярод іх былі не толькі палякі, але нацыянальнасць тут не адыгрывала галоўную ролю. Яны былі жаўнерамі свабоды, якія вызвалялі Еўропу ад “карычневай чумы”.

Шэўрон 5-й крэсовай дывізіі 2-га польскага корпуса Войска Польскага на Захадзе
І зараз, праз шмат дзесяцігоддзяў памяць пра жаўнераў Андэрса з Беларусі вяртаецца на Радзіму. Вяртаецца, праз артыкулы, здымкі, дакументы, фільмы і вайскова-гістарычную рэканструкцыю.

Генерал Уладзіслаў Андэрс

Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў і спадарыня Анна Андэрс
Прабачце за пафас, але сёння я дакрануўся да легенды. У асобе спадарыні статс-сакратара Анны Марыі Андэрс я быццам бы паціснуў руку знакамітаму генералу Уладзіславу Андэрсу, сімвалу нескоранай Польшчы, сімвалу Войска Польскага ў Другой Сусветнай вайне.

Плакат пра баявы шлях 2-га польскага корпуса

Прэзентаваў спадарыне Анне Марыі Андэрс сваю другую кнігу "Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг."
Як шмат яшчэ трэба зрабіць, каб беларусы пачалі ганарыцца сваякамі, якія ў складзе Войска Польскага набліжалі перамогу траўня 1945-га. Гэта павінны рабіць гісторыкі, журналісты, грамадскія дзеячы. Працы шмат, але лепей позна, чым ніколі.
Спадзяюся, што польска-беларускі гістарычны дыялог будзе сапраўды інтэнсіўным і не стане замыкацца на ўзроўні навуковых “канферэнцый-міжсабойчыкаў”. У гэты працэс павінна быць уключана беларускае і польскае грамадства цалкам. Разам мы зможам зразумець нашу агульную мінуўшчыну.

MediaBarCamp 2016. Art & Transformation
melnikau1980
IX MediaBarCamp адбудзецца 26 — 29 траўня 2016  ў Літве  і   збярэ разам журналістаў і блогераў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта. Арганізатарам MediaBarCamp 2016 з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.
MediaBarCamp унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, пад час якой праграма складаецца і ўпарадкаваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі.
Галоўная мэта MediaBarCamp стымуляванне медыяактывызму і праектаў у галіне новых медыя, папулярызацыя выкарыстання сацыяльных сетак і магчымасцей камунікацыі праз інтэрнэт. стварэнню новых MBC2016 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў ў рамках актыўнага міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.
Тэма MediaBarCamp 2016 Art&Transformation ці мастацтва і трансфармацыі. Мы імкнёмся сабраць разам людзей, каб абмеркаваць становішчы, падзяліцца ідзеямі і досведам пра тое ў якой ступені палітычныя пытанні маюць мастацкае паходжанне і наколькі мастацтва можа ўплываць на палітычную сферу. Ці мае мастацтва, наогул, моц і магчымасці дзеля таго, каб што-небудзь змяніць у грамадстве? Бо кожнае мастацкае дзеянне мае пэўны палітычны складнік. Мастацтва – гэта артыкуляцыя ўласнай пазіцыі крэатыўнымі сродкамі. І гэта тое, што аб’ядноўвае мастацтва і грамадскае жыццё.
Гэта рэакцыя на сучасны момант, ці суб’ектыўныя прадчуванні хвалюючай будучыні. Але ж часам творчы чалавек можа так артыкуляваць уласную пазіцыю па актуальным праблемам, як ніводны палітык не змог бы сабе дазволіць. Можа быць у гэтым і ёсць патэнцыял мастацтва? Існуе шмат НДА і актораў грамадзянскай супольнасці якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час, існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самой справе яны дзейнічаюць як НДА ці артсуполкі.
Такім чынам, прапануем вам сустрэцца і абмеркаваць магчымасці і абмежаванні ўплыву крэатыву на грамадства.
Мэтавая аўдыторыя
Блогеры, творцы, перформеры, медыя і палітычныя актывісты, калектывы распрацоўшчыкаў анлайн праектаў, стваральнікі інавацыйных ідзей, сацыяльныя прадпрымальнікі, актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў, прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, якія выкарыстоўваюць разнастайныя медыя тэхналогія для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.
Патрабаванні да ўдзельнікаў
Спасылка на публікацыю пра MediaBarCamp на вашым сайце з актыўнай гіперспасылкай на http://mediabarcamp.com/. Пасты ў сацыяльных сетках вітаюцца, аднак не з’яўляюцца дастатковымі.
Адна прэзентацыя – адзін удзельнік. Калі у вас буйны праект і вы гатовы накіраваць дзве асобы, то вам патрэбна падрыхтаваць асобную прэзентацыю для кожнага ўдзельніка. На вялікі жаль, мы не можам запрасіць усю рэдакцыю цалкам.
Падрыхтаваць, расшарыць (20 слайдаў) і быць гатовым выступіць з прэзентацыей. Слайды прэзентацыі павінны быць на англійскай мове. Рабіць прэзентацыю можна на любой мове (галоўнае каб вас зразумелі іншыя). Слайды на англійскай мове значна дапамогуць перакладчыкам і замежным удзельнікам.
Тэму вашай прэзентацыі і яе і кароткі змест (abstracts) неабходна сфармуляваць на англійскай мове. Калі ласка, пазначце тэму і яе змест (min. 300 знакоў). Гэта інфармацыя неабходна каб арганізаваць папярэдняе анлайн галасаванне дзеля абрання тых прэзентацый якім будзе гарантавана зарэзервавана месца у праграме.
Удзел на працягу 4 дзён з’яўляецца абавязковым.

Шляхамі кантрабандыстаў праз мяжу ля Заслаўя
melnikau1980
Адбылася чарговая экскурсія па былой міжваеннай савецка-польскай мяжы ля Заслаўя. Маршрут: Мінск-Заслаўе-Новае Поле-Ракаў-Заслаўе-Мінск. Мерапрыемства арганізавана турыстычнай фірмай “Заходні тракт”.
Экскурсанты сваімі вачамі ўбачылі інфраструктуру 15-га Заслаўскага атрада памежных войскаў НКУС СССР (казармы і камендатуру), даведаліся пра тое, як ахоўвалася мяжа ў міжваенны час, пачулі цікавыя факты з гісторыі жыцця звычайных жыхароў “рыжскага памежжа” пад Мінскам.

"Памежная ахова НКУС СССР вітае працоўных Захаду на тэрыторыі Савецкага Саюза"
Безумоўна, вялікая ўвага была нададзена дзейнасці кантрабандыстаў.  Дарэчы паслядоўнікаў Сяргея Пясецкага ў гэтых месцах было вельмі шмат і не толькі ў Ракаве.

Вунь там абараняліся памежнікі

Ля чыгуначнай станцыі "Беларусь" і этнаграфічнага комплекса "Млын" у Заслаўі

Касцёл у Заслаўі. У чэрвені 1941 года ў гэтым будынку трымалі абарону жаўнеры вермахта, якіх туды "загналі" чырвонаармейцы
Таксама ўдзельнікі экскурсіі пабывалі ў Новым Полі і пачулі гісторыю князёў Друцкіх-Любецкіх.

Ля палацу князёў Друцкіх-Любецкіх у Новым Полі


На каталіцкіх могілках у Ракаве ля крыжа ў памяць польскіх памежнікаў Корпуса аховы памежжа

"Вось тут праходзіла "рыжская мяжа"

У Ракаве

Вось так выглядаў пераход міжваеннай савецка-польскай мяжы. Архіўныя фотаздымкі з калекцыіі гісторыка Ігара МельнікаваНарэшце, вянцом экскурсіі быў аповяд пра гераічную абарону Заслаўя ў чэрвені 1941 года, у якой акрамя байцоў Чырвонай Арміі ўдзельнічала і каля 80 памежнікаў. З восені 1939-га і да лета 1941 года яны ахоўвалі “зону загароды” на былой савецка-польскай мяжы, а пазней адступілі ў горад Ізяслава. Асобнае месца было прысвечана гісторыі Мінскага ўмацаванага раёна РСЧА і ўдзелу памежных умацаванняў у абароне сталіцы БССР у чэрвені 1941 года.

Ля ДАКу №105 Мінскага ўмацаванага раёна РСЧА

MediaBarCamp 2015: Субкультуры палітыкі
melnikau1980
Восьмы міжнародны MediaBarCamp 2015 (MBC2015) адбудзецца ў Літве і збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта. Арганізатарам MediaBarCamp 2015 (MBC2015) з'яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.

MediaBarCamp 2015 унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, пад час якой праграма складаецца і ўпарадкаваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі.

Асноўнай мэтай MediaBarCamp 2015 з'яўляецца стымуляванне медыя актывізму і з'яўлення новых медыя-праектаў, спрыяць выкарыстанню сацыяльных сетак і магчымасцяў, якія прадстаўляе інтэрнэт. MBC2015 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў ў рамках актыўнага міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.

Тэма МВС 2015 Субкультуры палітыкі

Арганізатары імкнуцца запрасіць і натхніць удзельнікаў, каб разам абмеркаваць, падзяліцца ідзеямі і досведам пра розныя існуючыя актыўныя практыкі палітычныя субкультуры.

Існуе шмат НДА і актораў грамадзянскай супольнасці якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час, існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самой справе яны дзейнічаюць як НДА. Такім чынам, немагчыма спрачацца з тым, што палітыка складаецца з шматлікіх унутраных і знешніх слаёў, практык і субкультур.

МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ

Блогеры, медыя і палітычныя актывісты, калектывы распрацоўшчыкаў анлайн праектаў, стваральнікі інавацыйных ідзей, сацыяльныя прадпрымальнікі, актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў, прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, якій выкарыстоўваюць разнастайныя медыя тэхналогія для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.

ПАТРАБАВАННІ ДА ЎДЗЕЛЬІНКАЎ

Спасылка на публікацыю пра Спасылка на публікацыю пра MediaBarCamp 2015 на вашым сайце з актыўнай гіперспасылкай Пасты ў сацыяльных сетках вітаюцца, аднак не з'яўляюцца дастатковымі.

Ад аднаго праекту мы чакаем 1 -2 удзельнікаў. На вялікі жаль, мы не можам запрасіць усю рэдакцыю

Падрыхтаваць Падрыхтаваць і выступіць з прэзентацыяй. Слайды прэзентацыі павінны быць на англійскай мове. Рабіць і выступіць з прэзентацыяй.Слайды прэзентацыі павінны быць на англійскай мове.

Тэму вашай прэзентацыі і яе і кароткі змест (abstracts) неабходна сфармуляваць на англійскай мове. Калі ласка, пазначце тэму і яе змест (min. 300 знакоў). Гэта інфармацыя неабходна каб арганізаваць папярэдняе анлайн галасаванне дзеля абрання тых прэзентацый якім будзе гарантавана зарэзервавана месца у праграме.

Удзел на працягу 4 дзён з'яўляецца абавязковым.

Калі ласка, запоўніце анлайн форму http://mediabarcamp.com/registration/

Бобруйский узел. Ликвидация. Новый фильм из цикла "Обратный отсчет"
melnikau1980
Бобруйский узел. Ликвидация

В понедельник 4 марта 2013 года смотрим на канале ОНТ в 18-20 мой фильм "Бобруйский узел. Ликвидация". Драма рассказывает о борьбе с послевоенным бандитизмом на территории Бобруйщины.
Автор сценария: Игорь Мельников
Режиссер: Андрей Лескин



Тут можно посмотреть весь фильм

Працяг гісторыі Радзівіллаў на сайце "Гістарычная праўда"
melnikau1980
1930. Бал в Несвижском замке
На "Гістарычнай праўдзе апублікаваны чарговы артыкул па гісторыі беларускага роду Радзівілаў у ХХ ст.
Спасылка.

Чарговы артыкул па катынскай тэматыцэ ад Ігара Мельнікава
melnikau1980
(Dok) Mirovaja revolucia dlja tov.Stalina 1.avi_snapshot_52.04_[2011.10.12_02.34.31]

На сайце "Гістарычная праўда" апублікаваны мой новы артыкул па катынскай тэматыцэ.
Спасылка: http://www.istpravda.ru/bel/research/703/

Гістарычная праўда. Новы расійскі навукова-гістарычны партал чакае Вашыя артыкулы і матэрыялы
melnikau1980
Шаноўнае спадарства!

Нарэшце рушыў новы расійскі гістарычны партал "Гістарычная праўда", які складаецца з двух сачтак: расійскай і беларускай" (http://www.istpravda.ru/bel).
Запрашаю ўсіх дасылаць свае матэрыялы для публікацыі на старонцы на мэйл: katyn_blr@gazeta.pl

?

Log in

No account? Create an account